Издать книгу

Святая Беларусь

Святая Беларусь
Тип произведения:
Авторское


 

Мая святая Беларусь!

Жыцця крыніца,

З якой я  п’ю і не нап’юся

Жывой  вадзіцы…

 

Люблю цябе і ганаруся

Дзівосным краем!

Прыгожа, дзе ні апынуся,

Дух замірае!

 

Хвалісты  шолах каласоў...

Лаўлю імгненне!

І ад птушыных галасоў

У захапленні.

 

Духмяны водар васількоў

Мяне чаруе.

І песня дбайных жаўрукоў

Прастор мілуе.

 

З табой звязаў адзіны лёс

Шчаслівай зоркай,

Ты сонейка маіх нябёс –

Мая старонка!

+2
630
18:39
+2
Жаль, что не могу больше плюсов поставить. Очень жаль. (
Спасибо, Гена!