Издать книгу

Малая Радзіма

Малая Радзіма
Тип произведения:
Авторское
Я ляжу ў пшанічным полі,
ды гляджу ў неба на зоркі.
Свае каласы не забуду ніколі.
А яшчэ мару пайсці на вячоркі.

У траўцы конікі стракочуць,
яны спяваюць песні свае.
Камары мяне загрызці хочуць,
вострыя хабаткі ўпіваюць у мяне.

Дзесьці свіснула гучна сава,
недзе хуткі журчыць ручай.
Побач квітнее трава-мурава,
а вакол расце магутны гай.

І гэта ўсё прырода маёй
незабыўнай малой Радзімы.
І я цвёрда назаву сваёй
зямлю вялікай, роднай краіны.
0
50
Нет комментариев. Ваш будет первым!