Вяртайцеся да родных мясцін!
Тип произведения:
Авторское
Я прачнуўся, пайшоў на ганак,
там сабраліся суседзі мае.
Я кажу ім: ”Добры ранак!”,
а яны усмешкі дараць свае.
Апрануўся, за горад паехаў:
хачу родныя наведаць мясціны.
У кожнай сцежкі, якія ведаў,
жадаю даведацца пра навіны.
Я пад'язджаю і мяне сустракае
на гары старадаўні валун.
У вялікім гняздзе, даўно чакае
стракаты зімародак-весялун.
Адразу пад нагамі, мурашнік стары,
а над ім лятает берасцянка.
А пад дубам, у невялічкай нары
ўсё таксама поўзае касцянка.
Гэта ўсё мае родныя мясціны,
выдатна адчуваю сябе толькі тут.
І як жа хачу, на цэлыя гадзіны
паехаць у гэты цудоўны кут!