Малая Радзіма
![Малая Радзіма Малая Радзіма](/upload/116/u11616/e/5/malaja-radz-ma-picture-big.jpg)
Тип произведения:
Авторское
Я ляжу ў пшанічным полі,
ды гляджу ў неба на зоркі.
Свае каласы не забуду ніколі.
А яшчэ мару пайсці на вячоркі.
У траўцы конікі стракочуць,
яны спяваюць песні свае.
Камары мяне загрызці хочуць,
вострыя хабаткі ўпіваюць у мяне.
Дзесьці свіснула гучна сава,
недзе хуткі журчыць ручай.
Побач квітнее трава-мурава,
а вакол расце магутны гай.
І гэта ўсё прырода маёй
незабыўнай малой Радзімы.
І я цвёрда назаву сваёй
зямлю вялікай, роднай краіны.