Издать книгу

Найлепшы класны кіраўнік

Найлепшы класны кіраўнік
Тип произведения:
Авторское


Апошні школьны званок адзвінеў,
ва ўніверсітэце я ўжо вучуся.
Аднак толькі зараз зразумеў,
з якой радасцю ў школу вярнуся.

Там з усмешкай мяне сустракала
класны кіраўнік любімы наш.
Яна ўвесь час нас так натхняла,
што мы б напісалі новы "Чардаш”!

Яна прабачала нам заўсёды,
якія б учынкі мы не здзяйснялі.
А калі ў кагосьці былі нягоды,
заўжды з ёю па душах размаўлялі.

Дзякуючы ёй, мы былі згуртаваны.
Ніколі не давала нас засмучаць.
І які б дзень не быў складаны,
умела лёгка нас падтрымаць.

Я вам удзячны ад усяго сэрца,
дзякую за веды, працу і цярпенне.
Я з радасцю вярнуся ў тое месца,
дзе я не ведаў ніколі паражэння.
0
32
Нет комментариев. Ваш будет первым!